Функцыі ўстановы адукацыі

 

Ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці: рэалізацыя адукацыйных праграм дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі і агульнай сярэдняй адукацыі, праграмы выхавання і абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы;

стварэнне ўмоў для выхавання, навучання і развіцця навучэнцаў, іх сацыялізацыі;

стварэнне ўмоў для фарміравання асноў патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці, далучэння да агульначалавечых каштоўнасцей;

стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

стварэнне ўмоў для паўнавартаснага фізічнага развіцця вучняў на аснове прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця;

забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў і аказанне ім псіхалагічнай, карэкцыйна-педагагічнай дапамогі;

забеспячэння пераемнасці дашкольнай і I ступені агульнай сярэдняй адукацыі, ІІ і ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

стварэнне ўмоў для павышэння кваліфікацыі і рэалізацыі творчай ініцыятывы педагагічных работнікаў;

фарміраванне структуры і штатнага раскладу ўстановы адукацыі;

удзел у дзейнасці па навукова-метадычным забеспячэнні адукацыі;

распрацоўка і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адпаведнай адукацыі, яе ўдасканаленне;

захаванне санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў;

падбор, прыём на працу і расстаноўка кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

удзел у фарміраванні кантрольных лічбаў прыёму;

распрацоўка і прыняцце правіл унутранага распарадку для вучняў, правіл унутранага працоўнага распарадку Установы адукацыі;

стымуляванне маральнае і матэрыяльнае навучэнцаў, педагагічных і іншых работнікаў Установы адукацыі

стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі навучэнцаў;

азнаямленне законных прадстаўнікоў непаўналетніх пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, са Статутам, сертыфікатам аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні - і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй;

патранат асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця на працягу двух гадоў пасля атрымання адукацыі ва Установе адукацыі ў адпаведнасці з Палажэннем аб патранаце асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, якое зацвярджаецца Міністэрствам адукацыі;

садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

поделиться в: